галоўная | аб праекце | каталог | пошук | слоўнік | спасылкі
 

Уводзіны.

Зараз у нашай краіне ідзе працэс разлажэння савецкай ментальнасці. Гэты працэс пачаўся ў 1990 годзе і крыху замарудзіўся ў сярэдзіне дзевяностых. Ён звязаны з тым, што ў Савецкім Саюзе існавала сістэма каштоўнасцей, якая прынцыпова адрознівалася ад беларускай нацыянальнай. З распадам Савецкага Саюза непазбежна пачала распадацца і гэта сістэма каштоўнасцей, якая больш не падтрымлівалася магутным ідэалагічным апаратам СССР. Гэты працэс характэрны для ўсіх постсацыялістычных краін, але ў адрозьненні ад палякаў, расіян, ці украінцаў, беларусы падышлі да гэтага пераломнага ў гісторыі нацыі моманту, не маючы трывалай традыцыі ўласнай дзяржаўнасці. Нацыянальная свядомасць і гістарычная памяць беларусаў мэтанакіравана вынішчалася спачатку польскай дзяржавай, якая перацягнула на бок польскай культуры эліту сярэднявечнага беларускага (тады ліцвінскага) грамадства, пасля праваслаўнай расійскай ідэалогіяй, якая даводзіла беларусам іхнюю міфічную еднасць з расіянамі, і, нарэшце, савецкая ідэалагічная машына, якая ператварыла беларусаў у данацыяналізаваную народную массу без гістарычных каранёў і веры ў будучыню.
Ва ўмовах паслясавецакй Беларусі ідзе працэс станаўлення нацыянальнай свядомасці беларускага грамадства. Сучасныя беларусы больш чым калі-небудзь цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай. Адна рэч - вывучэнне гісторыі па падручніках, і зусім іншая - гэта жывыя сведчаньні прамінулых часоў.
Аб слаўным мінулым Беларусі сведчаць помнікі манументальнага дойлідства - палацы, замкі, касцёлы, цэрквы, сінагаогі і мячэты. У мінулым Беларусь называлі краінай замкаў, але дзве сусветныя вайны якія пракаціліся па нашай зямлі пакінулі шэдэўры архітэктуры ў руінах. Ня зьлітаваўся зь іх і час - тое, што ацалела пасьля нямецкіх і савецкіх бамбёжак, паступова ператвараецца ў жвір у мірныя часы.
Нягледзячы на больш чым восемдзесят гадоў ваяўнічага атэізму, у нашай краіне захаваліся іншыя помнікі манумэнтальнага дойлідства - культавыя. Яны прадстаўленыя помнікамі розных хрысціянскіх канфэсій, а таксама жыдоўскія і мусульманскія культавыя пабудовы. Хрысціянскія храмы ў Беларусі - гэта найперш каталіцкія касцёлы і праваслаўныя цэрквы. Апрачага гэтага захаваліся некалькі пратэстанцкіх збораў пераабсталяваных на каталіцкія ці праваслаўныя яшчэ ў XVII стагоддзі. Менавіта помнікі дойлідства, як бачная гісторыя адыгрываюць адну з самых важных роляў у фарміраваньні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.
Выхаваўчае значэнне помнікаў культавай архітэктуры ва ўсім свеце немагчыма пераацаніць. У першаю чаргу гэта актуальна менавіта для Беларусі. З высокіх урадавых трыбун і з усіх сродкаў масавай інфармацыі усхваляецца талерантнасць беларусаў. Што датычыць побытавага ўзроўню - гэта праўда, але, нажаль, у высказваннях царкоўных (і ў першую чаргу праваслаўных) іерархаў чуецца прыхаваная варожасць.
Праблему верацярплівасці нельга успрымаць як супрацьстаянне двух асноўных канфессій на тэрыторыі Беларусі. Гэта будзе аднабаковае яе бачанне. Нецярплівасць праяўляецца хутчэй да прадстаўнікоў малых канфесій: пратэстантаў, мусульман, індуістаў, натуральна, жыдоў.
Помнікі архітэктуры, як яскравае сведчанне гісторыі, слаўных традыцый нашых продкаў, лепей за штатных ідэолагаў ці школьныя падручнікі паказваюць людзям веліч краіны, адзінства культуры і каранеў. Прымушюць задумацца: ці сапраўды наша спрадвечная культура сялянская, ці сапраўды, нашых бацькоў не цікавіла нічога, акрамя "чаркі ды шкваркі", калі яны пабудавалі такія шэдэўры сусветнай архітэктуры.
Агляд сучаснага стану помнікаў культавай архітэктуры.
Па іроніі лёсу гонар нацыі, гэтае яскравае сведчанне гісторыі, зараз знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Цэгла і расчына, з якіх пабудаваныя храмы не вечныя і рассыпаюцца. Гэта тым больш небяспечна таму, што за часы сацыялізму ўсе храмы за невялікім выняткам у лепшым выпадку не даглядаліся, а найчасцей выкарыстоўваліся не па сваім прызначэнні: ў якасці архіваў, складаў, збожжасховішчаў, сховішчаў угнаенняў, і пад іншыя гаспадарчыя прызначэнні. Паводле статыстыкі большасць каталіцкіх храмаў у 1939-1991 гады не выкарыстоўваліся па сваім першасным прызначэнні. Для ілююстрацыі гэтага сцвярджэння прывяду некалькі прыкладаў. Усе знаходзяцца у сталіцы - Мінску. Да нашых дзен захавалася 6 мінскіх касцёлаў:
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (1934-1980-я гады выкарыстоўваўся у якасці спартовай залі ДСТ "Спартак")
Касцёл св. Сымона і Алены (у савецкія часы ў ім быў размешчаны Дом кіно)
Касцёл св. Роха (выкарыстоўваўся у якасці залі арганнай музыкі Белдзяржфілармоніі)
Касцёл св. Іосіфа (яшчэ з 1782 года ў ім размяшчаюцца архіўныя установы)
Касцёл Узвіжання Святога крыжа (Кальварыйскі) - да 1984 выкарыстоўваўся пад мастацкія майстэрні
Касцёл Бернардзінак (Зараз праваслаўны Сабор Святога Духа) - выкарыстоўваўся пад спартовую Залю у 1918 - 1943 гг. Тым не менш, на шчасце, дзейнічаў у пасляваенны час, хоць і як праваслаўная царква.
Гэткія ўмовы, натуральна, не спрыялі захаванню культурных каштоўнасцей. З-за перманентнай вільгаці і перападаў тэмпературы не толькі зніклі надзвычай каштоўныя фрэскі і драўляныя часткі, але і пацярпелі самі муры. У іншых выпадках унікальны роспіс сцен па-просту замазваўся штукатуркай і зараз з вялікімі цяжкасцямі аднаўляецца. І гэта ўсё ужо не кажучы пра простае фізічнае разбурэнне помнікаў архітэктуры ці перабудаванне іх пад спартовыя залі і кінатэатры.
Толькі вельмі невялікай колькасці храмаў пашанцавала быць прыстасаванымі пад канцэртныя залі. Гэта азначала рэстаўрацыю і сталы дагляд.

Праблемы вывучэння гісторыі архітэктуры
Прымаючы да ўвагі тое, што тэма гэтая вельмі важная і цікавая, яна заўсёды прываблівала да сабе цікаўнасць даследчыкаў. Таму яе нельга назваць нераспрацаванай, але колькасць і разнастайнасць прац значна меншая, за колькасць іх ў Польшчы, Расіі ці нават Украіне.
Асабліва бракуе нам грунтоўных абагульненняў. Тыя працы, якія можна назваць поўнымі, выдадзеныя на паперы, і з вельмі нізкай якасцю. Апрача гэтага, яны адрасаваныя абмежаванай колькасці асоб, якія займаюцца вывучэннем гісторыі беларускай архітэктуры і недаступныя шырокаму колу спажыўцоў. Існуюць такія "працы" і ў электронным выглядзе ў інтэрнэце, але іх галоўнай хібай зяўляецца тое, што яны ў большай ступені апісальныя, чым навуковыя. Сэнс іх зводзіцца да таго, што "вось мы зь сябрамі паехалі на экскурсію да Нясвіжа, нам там вельмі спадабалася, мы зрабілі некалькі фотак і зараз хацім Вам іх паказаць".
Існуюць і прыемныя выняткі з агульнага правіла. У прешую чаргу трэба назваць две вельмі важныя працы вядомага даследчыка гісторыі беларускай архітэктуры Анатоля Кулагіна. Гэта энцклапедычныя выданні "Каталіцкія храмы на Беларусі" і "Праваслаўныя храмы на Беларусі". Грунтоўнасця і вялікая навуковая каштоўнасць гэтых прац у тым што ў двух кнігах сабраныя ўсе (ці амаль усе) Касцелы і цэрквы, якія зараз існуюць у Беларусі. Акрамя гэтага гэтае выданне утрымлівае раздзел "Страчаная спадчына", у якім падаецца вялікая колькасць касцелаў, што не вытрымалі выпрабаванняў часу.
Трэба назваць таксама працы такога даследчыка гісторыі дойлідства Беларусі, як В.А. Чантурыя, які выдаў вялікую колькасць прысвечанную нашай праблематыцы.
Акрамя гэтага выйшла шмат рэгіянальных публікацый, прычвечаных архітэктуры асобных рэгіенаў Беларусі.
Асобным вялікім раздзелам публікацый па праблеме гісторыі архітэктуры трэба назваць інтэрнэт-публікацыі.
Асаблівасць такога гатунку публікацыі ў тым, што яны не падлягаюць ніякай бібліяграфічнай рэгістрацыі, рэцензаванню і кантролю. Менавіта таму дастаткова цяжка ахапіць усе інтэрнет-працы. Але можна назваць некалькі асноўных:
http://www.archi.ru
http://www.arx.by.ru
http://www.bi.com
http://www.pinskhistory.by.ru
http://www.the4feet.com
Існуючыя інтэрнет-публікацыі маюць шмат недахопаў. Часцей за ўсе іх сутнасць зводзіцца да "дарожных нататак" ці да калекцыі фотаработ нейкага мастака. У першым пункце - дарожныя гісторыі толькі аздабляюцца апісаннем помнікаў, а ў другім - мвстацкай каштоўнасць здымка часта дамінуе над значэннем яго для гісторыі.
Прапанаваная праца таксама не можа пазбегнуць недахопаў, але прынцыпова новым словам у даследванні тэмы Гісторыі архітэктуры стала выкарыстанне колькасных метадаў даследвання. Іх перавага над традыцыйнымаі метадамі ў тым, што яна дазваляе даследчыку працаваць па першае з аб'ектыўнай, "сухой" інфармацыяй: геаграфічнае палажэнне, населены пункт, адміністрацыйны падзел, назва, архітэктурны стыль, дата пабудовы, архітэктар, фундатар і г.д. Аналіз гэтай інфармацыі дае магчымасць даследчыку самому рабіць высновы і адкрыцці.
Колькасныя метады дазваляюць апрацаваць крыніцу ці аб'ёкт, не ўпускаючы нічога. У выніку апрацоўкі гістарычнай крыніцы колькаснымі метадамі мы маем магчымасць атрымаць інфармацыю, якую немагчыма ці складана атрымаць традыцыйнымі метадамі. Такім чынам, колькасныя метады дапамагаюць нам глыбей прааналізаваць крыніцу, выйці на новы ўзровень гістарычнага і крыніцазнаўчага аналізу, сінтэзаваць новую крыніцу з інфармацыяй, якая адсутнічала раней.
В связи с введением в научный оборот массовых исторических источников потребность в использовании количественных методов, в т. ч. наиболее эффективных из них - методов многомерного статистического анализа (МСА), резко возросла. А реализация этих методов уже невозможна без применения компьютерных.
Кампутар значна паскарае працэсапрацоўкі даддзеных, а у некаторых выпадках без яго па-просту не абысціся.

Агляд крыніц
Крыніцамі для вывучэння помнікаў архітэктуры ў першую чаргу з'яўляюцца самі аб'екты вывучэння. У гэтым іх унікальнасць. "Возможность использования произведений архитектуры в качестве исторических источников исходит из понимания искусства как специфической формы отражения действительности."
Сапраўды, першапачатковая інфармацыя аб архітэктурным аб'екце пастуае ў працэсе яго візуальнага аналізу: спачатку будынак успрымаецца як цэласнасць, а пасля як сукупнасць як частак: фасады, дэкор, унутранае убранства. Асноўная інфармацыя бярэцца з помніка, як культурнай каштоўнасці.Форма і сродкі выражэння з'яўляюцца праізводнымі ад яго прызначэння, часу і месца пабудовы.
Асобнае месца займаюць дакументальныя крыніцы, якія апісваюць помнік архітэктуры. Такіе дакументы маглі захоўвацца у архіве пры самім касцеле ці у манастыры. Касцелы звычайна з'яўляліся значнай пабудовай у любым горадзе, таму інфармацыя пра яго часта захоўвалася у гарадскіх ці прыватнаўласніцкіх архівах.
Відавочны недахоп такіх прац - адна з галоўных прычын абрання гэтай тэмы, ў якасці тэмы дыпломнай працы. Агляд помнікаў архітэктуры Беларусі зяўляецца вельмі аб'ёмнайі складанай працай. Гэтую тэму немагчыма ахапіць у межах аднй працы, таму мэтазгодна абмежаваць яе.
У працу уключаны усе помнікі каталіцкай храмавай архітэктуры Беларусі ад старажытнасці да нашых дзен. Але пасля 1939 года, калі Заходняя Беларусь трапіла ў склад БССР, будаўніцтва каталіцкіх зрамаў спынілася. У савецкі час быў пабудаваны толькі адзін касцел у весцы Лоша , а таксама некалькі каталіцкіх храмаў былі пабудаваны ў 1990 - я гады.
Праца амежавана толькі помнікамі архітэктуры, то бок у межах працы цікавыя толькі тыя храмы, якія захаваліся да нашых дзён, няхай у напаўразбураным выглядзе.
У праэкт уключаны толькі тыя храмы, якія адносяцца да каталіцкай канфэсіі. Гэта звязана з тым, што найпрыгажэйшыя і найкаштоўнейшыя для гісторыі культавыя пабудовы, на мой погляд пабудаваныя каталікамі. Акрамя гэтага, аналягічную працу, прысвечаную менавіта праваслаўным храмам робіць іншы чалавек на нашай кафедры. Таму гэтыя дзве працы будаць аб'яднаныя ў межах адзінай пашуковай сістэмы, і адзінага інтэрнэт-сайта.
Акрамя гэтага важнай мэтай працы зяўляецца папулярызацыя гісторыі сваёй краіны, як ў Беларусі, так і за яе межамі.

Колькасныя метады даследвання
Апошняя акалічнасць прымусмла абраць у якасці фармата працы Internet. Праца складаецца з двух частак. Першая - гэта 330 інтэрнэт старонак электроннага альбома, напісаннага на мове HTML (Hypertext Markup Language), на якіх знаходзіцца фотаздымак касцёла і ягонае кароткае апісанне. Другая частка працы, пашуковая сістэма, якая дазваляе весці пошук па адмыслова створанай базе дадзеных.
У наш час нельга ігнараваць неабходнасць нагляднага прадстаўлення інфармацыі. Сродкі мультымедыя дазваляюць зрабіць інфармацыю даступнай, а галоўнае цікавай не толькі даследчыкам але і больш шырокаму колу людзей.
Тэхналогія мультымедыя прыйшла і ў базы дадзеных. Распрацаваныя Multimedia databases, якія даюць магчымасць захоўваць і выкарыстоўваць графічную інфармацыю, коды праграм,ацыфраванае відэа і гук - практычна ўсю інфармацыю, даступную даследчыкам. Выкарыстанне такіх тэхналогій у інтэрнеце не толькі немэтазгодна, але і шкодна, бо гэтыя даддзеныя патрабуюць шмат дыскавай прасторы на баку сервера, вельмі шырокі інтэрнет-канал па якому можна перадаваць інфармыцыю з хуткасцю, перавышаючай даступную большасці карыстальнікаў інтэрнета.
Увогуле існуе вялікая колькасць метадаў прадстаўлення мультымедыя інфармацыі.
Найбольш просты і выяўленчы метад - прэзентацыя Microsoft Power Point. Перавага гэтай сістэмы ў тым, што прэзентацыі нескладана і зручна складаюцца, легка і хутка адкрываюцца, дазваляюць задаць неабходны тэмп і рытм прэзентацыі для прыдання рэалістычнасці наглядным дадзеным. Тыя рысы, што з'яўляюцца перавагамі сістэмы Power Point, у канцы пераўтвараюцца ў недахопы. Галоўны недахоп - праграмная залежнасць прэзентацыі. Іх можна адкрыць толькі калі на кампутары заінсталявана аналагічнае апраграмаванне. Больш за тое, прэзентацыі нельга адкрыць у малодшай версіі той жа праграмы. Другі важны недахоп - вельмі вялікі размер файла, што робіць немагчымым зрабіць яго шырокаму колу людзей праз інтэрнет.
Гіпертэкставая арганізыцыя інфармацыі дазваляе пазбегнуць усех недахопаў Power Point, захаваўшы пры гэтым амаль усе станоўчыя рысы.

Раздзел І. Агляд стылістычных асаблівасцяў помнікаў храмавага дойлідства розных эпох.

Помнікі культавага дойлідства ў поўнай меры адлюстроўваюць усю разнастайнасць гістарычных эпох, праз якія прайшла наша краіна цягам сваёй тысячагадовай гісторыі і якія пакінулі свае сляды ў выглядзе разнастайных архітэктурных стыляў.
За тысячу гадоў у Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, пастурова адзін за адным змянілася некалькі стыляў.
Прынята меркаваць, што мураванае храмавае дойлідства ў Беларусі зьявілася ў 50-я гады ХІ стагоддзя, калі ў Полацку князем Усяславам Чарадзеем быў пабудаваны Свята-Сафійскі сабор . Сафія была пабудавана ў стылі старажытнарускага дойлідства, і ня толькі абвясціла роўнасць Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, дзе такаія храмы былі падудаваны раней, але і засведчыла існаванне ў Полацку ўласнай школы дойлідства.
Акрамя Полацка, свая архітэктурная школы існавала ў Гродне, яе характэрнымі рысамі былі ужыванне ў якасці будаўнічага матэрыяла часаных камянеў і плінфы, выкарыстанне ў знешнім і ўнутраным дэкоры маелікавых плітак, збаны-галаснікі ў сценах, адсутнасць знешняй тынкоўкі, сінтэз малаазіяцкіх традыцый храмабудаўніцтва з візантыйскімі помнікам гродзенскай школы дойлідства з'яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне.
Пасля Крэўскай вуніі 1385 года ў Вялікім княстве Літоўскім пачала распаўсюджвацца агульнаэўрапейская каталіцкая храмавая архітэктура, і першым яе помнікам стаў Касцёл Найсвяцейшай панны Марыі ў Гродне (Фара Вітаўта) , які не захаваўся да нашых дзён. Пануючым архітэктурным стылям у нашай частцы Эўропы ў той час была готыка, яна пакінула свае сляды у выглядзе касцёла Найсвяцейшай Троіцы ў Ішкальдзі, касцёла Ўзвіжання Святога Крыжа ва Ўселюбе, і іншых храмаў. Гатычныя храмы будаваліся ў Вялікім княстве пераважна ў XV - XVI стагоддзях.
Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю, ад якога ўнаследавала вяршэнства архітэктуры ў сістэме мастацтваў і традыцыйныя тыпы культавых будынкаў. Канструктыўныя прынцыпы гатычнага культавага дойлідства- каркас з каменю, які пазбавіў пабудовы грувасткасці раманскіх сабораў. Унутраныя слупы гатычных храмаў накшталт пучка тонкіх калон пераходзілі ўверсе ў стральчатыя аркі нясучых рэбраў вельмі тонкага крыжовага скляпення. Звонку меліся апорныя слупы-контрфорсы. Для гатычных збудаванняў характэрны востраканцовыя завяршэнні праёмаў, стрэльчатыя вокны з вітражамі, парталы, дэкаратыўная скульптура, галоўны фасад у цэнтры часта мае вялікае круглае вакно-ружу.
Готыка - адна з яркіх і цікавых з'яў ў гісторыі беларускага мастацтва якое адпавядае перыяду фармавання беларускай народнасці. Да ХІІІ ст. дойлідства Беларусі развівалася ў рэчышчы старажытна-рускай архітэктуры (візантыйскай) з мясцовымі асаблівасцямі. Усяго налічваецца 18 выяўленых культавых пабудоў гэтага перыяду. На вялікі жаль, ні водная культавая пабудова XIII-XIV ст. да нас не дайшла, хоць з гістарычных крыніц вядома, што яны існавалі ў Наваградку, Гародні, Вільні і Віцебску. Раскопкі паказалі, што верхняя царква ў Горадні і царква Навагрудскага замку будаваліся гатычнай тэхнікай муроўкі.
Следам за готыкай у Беларусь прыйшоў Рэнесанс. У Эўропе Адраджэнне азнаменаваў канец Сярэднявечча і пачатак, адпаведна, Новага часу. У Вялікім княстве Літоўскім сярэднія вякі, яшчэ, натуральна, не скончыліся, але магнаты заўсёды імкнуліся сачыць за Еўрапейскай модай, таму ў княстве з'явіліся такія шэдэўры Рэнесанса, як касцёл святога Міхала Архангела ў Наваградку, ці касцёл найсвяцейшага Божага цела і святога Ежы ў вёсцы Крамяніца Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці.
Імкненне магнатаў Радзівілаў да ўсяго самага сучаснага прывяло да з'яўлення першага ў Рэчы Паспалітай і другога ў свеце храма ў стылі барока менавіта ў Беларусі . Збудаваўшы ў XVI стагоддзі ў Нясвіжы рэнесансавы касцёл, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, даведаўся, пра пабудову ў Рыме касцёла Іль Джэзу ў новым архітэктурным стылі. Ен загадаў разбурыць гэты касцёл і пабудаваць на яго месцы новы храм падобны на касцёл Іль Джэзу.
Цяпер мы ведаем, што гэтыя архітэктурныя навацыі адзначылі пачатак новага мастацкага стылю, які пазней атрымаў назву барока. Яны канстатавалі пераход да новага філасофска-эстэтычнага светапогляду, падпарадкавання ідэям контррэфармацыі, адданага служэння каталіцызму. Але ў той час яны ўспрымаліся толькі як творчыя павевы ў кантэксце пануючай эстэтыкі Рэнесансу, ва улонні якога выхоўваліся і працавалі дойліды, будучыя стваральнікі новага стылю.
Гэты новы стыль - барока (ад італьянскага - вычварны) атрымаў самае шырокае распаўсюджанне ў Беларусі. Паводле базы дадзеных , сярод 210 храмаў якія былі пабудаваны ў перыяд ад 1593 да 1800 гг.(час, калі ўвогуле будаваліся барокавыя храмы) - 125 у стылі барока. Гэта звязана з надзвычай актыўнай дзейнасцю каталіцкага манаскага закону Езуітаў , што ў сваю чаргу зьвязана з неабходнасцю барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім з праваслаўнай царквой.
Эпоха барока пакінула пасля сябе такія шэдэўры сярэднявечнага дойлідства, як кафедральны сабаор у Мінску, касцёл святога Францыска Ксаверыя ў Гродне, касцёл Спачыну Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, фарны касцёл у Нясвіжы і іншыя.
На мяжы XVII-XVIII стст. у культавых пабудовах пачалі складвацца самабытныя рысы позняга беларускага барока, якое атрымала ў мастацтвазнаўстве 1930-ых гг. назву "віленскага", таму што Вільня як сталіца дзяржавы і яе культурны асяродак канцэнтравала духоўны патэнцыял усяго краю. Першыя і найбольш дасканалыя ўзоры віленскага барока на беларускай зямлі - гэта вуніяція цэрквы ў Полацку (Сафійскі сабор) і Беразвеччы пад Глыбокім, якія, быццам велічныя скульптуры, вылеплены з паслухмянага мяккага матэрыялу.
Віленскаму барока характэрна знітаванне ў кампазіцыі рамана-візантыйскіх уплываў і найбагацейшая пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр'ераў. Фармаванню гэтых асаблівасцей спрыяла, безумоўна, сама сутнасць вуніяцкай царквы, якой уласціва спалучэнне традыцыйных элементаў праваслаўнай і каталіцкай абраднасці. У выпрацоўцы своеасаблівых дэкаратыўных прыёмаў віленскага барока не апошнюю ролю адыграла кананічная для вуніяцкіх храмаў арыентацыя галоўнага фасада на поўдзень, што дазваляла яшчэ больш узбагачаць яго светлаценевую мадэліроўку і мастацкую выразнасць. Рысы віленскага барока ў выніку ўнікальнай канфесійнай сітуацыі сталі ўласцівы і праваслаўнаму і каталіцкаму храмаваму будаўніцтву Вялікага Княства Літоўскага (напрыклад, Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілеве і касцёл кармелітаў у Глыбокім).
Пасля барока у Беларусь прыйшло ракако, помнікамі якога зяўляюцца касцёл святога Андрэя ў Слоніме і Свята траецкая царква ў Вольне (пабудавана як уніяцкая), і класыцызм (які, дарычы не атрымаў распаўсюджання ў каталіцкай архітэктуры). Абодва гэтыя стылі даволі працяглы час захоўвалі рысы барока .
На ХІХ - пачатак ХХ стст. У Беларусі прыпаў перыяд найбольш вострай барацьбы праваслаўя з каталіцтвам. Гэты час азнаманаваўся найбольш актыўным храмавым будаўніцтвам. Большая частка храмаў у базе даддзеных можна аднесці да гэтага перыяду. У кактліцкім дойлідстве гэты час - росквіт неагатычнага і неараманскага стыляў. Гэта касцёлы, пабудаваныя у першую чаргу з чырвонай цэглы, - найбольш яскравыя сведчанні былой велічы каталіцкага касцела ў нашай краіне. Акрамя названых стыляў у гэты час будуюцца эклектычныя, неабарокавыя і драўляныя пабудовы.

Раздзел ІІ. Стварэнне Інтэрнэт-альбома помнікаў каталіцкага храмавага дойлідства ў Беларусі
Адна з асноўных мэтаў дадзенай працы - папулярызатарская. Таму для таго, каб як мага больш людзей магло пазнаёміцца з архітэктурнай спадчынай Беларусі, выкарыстана тэхналогія Інтэрнэта. Робячы гэта, аўтар спадзяецца, што пэўная колькасць маладых беларусаў, а, магчыма і людзей па-за межамі нашай краіне убачаць маю працу.
Як было сказана вышэй - паралельна з гэтай працай прысвечанай каталіцкаму дойлідству вядзецца аналагічная праца аб помніках праваслаўнага культавага дойлідства. Стратэгія дзеянняў была скаардынавана такім чынам, што две працы прысвечаныя аднаму пэрыяду. Таму мела сэнс аб'яднаць две працы ў межах адной сістэмы і размясціць на адным сайце. Гэта вымагала уніфікацыі афармлення старонак і зместа, што і было зроблена. Абедзве працы - гэта непадзельная сістэма, таму далейшы яе разгляд варта весці менавіта з гэтага пункту гледжання.
Гэтая частка працы прадстаўленая электронным альбомам. Альбом уяўляе 1090 старонак (318 - да каталіцкіх і больш за 700 да праваслаўных храмаў) у фармаце HTML (HYPERTEXT MARKUP LANGUAGE). Старонкі арганізаваныя па валаваму прынцыпу, паводле населенага пункта. То бок, населеныя пункты размешчаныя ў парадку альфабэту, а хрысціянскія храмы ў іх - таксама ў парадку паводле альфабэту, у якасці падменю. Трэба сказаць, што гэта самы зручны спосаб доступу да інфармацыі аб касцёле Спецыяльна для тых людзей, якія дакладна ведаюць назвы храма і населенага пункта, ў якім той знаходзіцца, была створана магчымасць простага доступу да любой старонкі празь адзіны спіс усіх старнак, размешчаных на сайце. Гэты спіс, у адрозненні ад базы дадзеных мае толькі два палі: "назва населенага пункта" і "назва храма". Пры гэтым другое поле гэтага спісу зьяўляецца гіперлінкавым.
Але недахопам гэтага спосабу доступу да старонак зяўляецца тое, што храмы не заўсёды насамрэч асвечаныя пад тымі імёнамі, пад якімі іх ведае большасць людзей. Напрыклад, нясвіжскі Касцёл найсвяцейшага Божага Цела ўсім вядомы як Фарны касцёл, а менская Кацярыненская царква насамрэч асвечана ў гонар святых Пятра і Паўла; гарадзенкая Каложская царква з'яўляецца Барысаглебскай. У нашым выпадку ў спіс унесена афіцыйная назва храма. Другі недахоп - гэта тое што вельмі шмат касцёлаў і цэркваў маюць аднолькавыя назвы, як, напрыклад, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, ці Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Таму падчас ажыццяўлення гэтага віду пошуку, варта звяртаць увагу перш за ўсё на населены пункт, а ўжо потым на назву храма.
Спіс складаецца з 1090 запісаў - адпаведна 1090 касцёлам і цэрквам, якія нас цікавяць, а шукаць у такім агромістым сьпісе - не надта зручна. Для аблягчэння гэтай задачы ў верхняй частцы гэтага спісу разьмешчаныя літары беларускага альфабэту, якія спалучаюцца з назвамі населеных пунктаў у спісе. Такім чынам, клікнуўшы, напрыклад на літару "з" наведвальнік трапіць на пачатак той часткі сьпіса, населеныя пункты (не назвы храмаў) ў якой пачынаюцца на літару "з". Трэба зазначыць, што гэтыя лінкі спалучаюцца з рознымі месцамі спіс, размешчанага на адной старонцы, што з аднаго боку робіць лёгкім і хуткім доступ да любой літары, а з другога не прымушае грузіць новую старонку, што мае сэнс з пункту гледжання хуткасці Падлучэння да Інтэрнэту ў нашай краіне. Гэты спіс знаходзіцца па адрасе http:\\www.pomnik.h12.ru/list_katolik.htm, а з кожнай старонкі выхад на яго злучаны з кнопкай "КАТАЛОГ".
Сам альбом створаны паводле прынцыпа адзін храм - адна старонка, то бок кожнаму касцёлу ці царкве прысвечана асобная старонка. Гэта старонка мае вельмі простую структуру. На ёй размешчаны мінімум інфармацыі, то бок яна не перагружаная. Там знаходзіцца фотаздымак храма, яго назва, кароткая даведка аб храме. У даведцы пазначана калі і кім быў пабудаваны храм, у якім стылі, кім фундаваны, да якой канфэсіі належыў пры первым асвячэньні. А таксама коратка пададзеная інфармацыя аб ягонай гісторыі, знешнім выглядзе, сярэдзінным аздабленьні. Па магчымасці змешчана інфармацыя аб слынных абразах у храме і нейкіх цікавых момантах гісторыі. Апрача гэтага для зручнасці на правае поле старонкі асобна вынесены зьвесткі аб архітэктурным стылі і годзе пабудовы аб'екта. У якасці элемента аздобы на тых старнках, якія прысвечаныя гарадзкім храмам, размешчаны герб гэтага горада (калі ёсць).

Выкарыстаныя праграмы
Пры стварэньні працы аўтар карыстаўся цэлым шэрагам кампутарных праграм, якія дазваляюць выконваць разнастайную работу. HTML старонкі ствараліся з дапамогай адмысловых праграм - HTML-рэдактараў. Асноўным рэдактарам зьяўляецца Macromedia Dreamweawer 4. Гэты рэдактар адносіцца да тыпу WYSWIG сістэм. Гэта значыць , што вэб-майстар афармляе старонку, а праграм сама піша адпаведны HTML-код. Дадатковымі сістэмамі з'яўляюцца Allaire Homesite 4.5.2/Top style 2 i Adobe GO Live 3. Апошні таксама адносіцца да WYSWIG-рэдактараў. А Allaire Homesite 4.5.2/Top style 2 зяўляецца прынцыпова іншай праграмай. У ёй вэб-майстар сам піша код, а праграма яму ў гэтым толькі дапамагае.
Апрача гэтага падчас працы над старонкамі ўжываліся некалькі графічных праграм падставовая - гэта Adobe Photoshop 7.0 - магутны графічны рэдактар, у якім былі ствраныя ўсе графічныя элементы сайта апрача, натуральна, фотаздымкаў. Самі фотаздымкі таксама былі апрацаваныя з дапамогай Photoshop, з мэтай надання ім максымальна магчымай якасці пры мінімальным памеры файла. ACDSee 4.0 i Photo Сanvas - праграмы для працы з графічнымі файламі. У прыватнасці з дапамогай гэтых праграм ажыцьцяўлялася зьмена памераў здымкаў, да патрэбнага памеру 320*320 пікселаў.
Пры напісаньні каротктх артыкулаў часам карысталіся праграмай для сканэравання і распазнання тэкставай інфармацыі ABBYY FineReader 6.02


Раздзел ІІІ. Стварэнне базы дадзеных па каталіцкаму храмаваму дрйлідзтву Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён.

Галоўная частка курсавой працы - база дадзеных помнікаў каталіцкай храмавай архітэктуры. Як і альбом, база дадзеных стваралася уніфікавана з разлікам на далейшае яе аб'яднанне з аналягічнай базай дадзеных помнікаў праваслаўнай храмавай архітэктуры. База створана ў сістэмах кіравання базамі дадзеных Microsoft Access 2000 і Microsoft Access XP.
База складаецца з 11 палёў:
Населены пункт
Раён
Вобласць
Канфэсія
Назва храма
Пабудаваны як
Архітэктурны стыль
Год пабудовы
Дойлід
Фундатар
Назва файла

База дадзеных дазваляе апрацоўваць статыстычную інфармацыю таму было ўнесена некалькі на першы погляд ня вельмі патрэбныя палі, як "раён" і "вобласць", але гэта дазваляе вызначаць залежнасць колькасці і прыналежнасці да канфэсіі ад геаграфічнага становішча.
База дадзеных дазваляе атрымліваць статыстычную інфармацыю шля-хам састаўлення запытаў у пошукавай сістэме, г.зн. шляхам запаўнення формы запыту на падстаронцы "Пошук", якая знаходзіцца на сайце. Дзеля таго, каб гэтую сістэму можна было выкарыстоўваць не толькі для атрымання статыстычнай інфармацыі, але і для адшукання неведвальнікам сайту якога-небудзь канкрэтнага храма, у базу дадзеных былі уведзены палі: Населены пункт, Раён, Вобласць. Акрамя таго, што яны дазваляюць задаць геаграфічныя межы пошука патрэбнага храма, яны яшчэ могуць быць выкарыстыны для атрымання цікавай і карыснай інфармацыі аб геаграфічнай канцэнтрацыі храмаў той ці іншай канфесійнай прыналежнасці. Пошукавая сістэма, за кошт таго, што яна можа шукаць інфармацыю па 10 розных палях, дазваляе камбінаваць умовы пошуку і атрымоўваць складаную, сістэмную інфармацыю. Ёсць магчымасць задаваць наступныя межы пошуку:
храналагічныя (напрыклад, шукаць цэрквы, пабудаваныя ў пэрыяд ад 1569 да 1795 гг.)
архітэктурна-стылевыя (весці пошук толькі барокавых, ці толькі класічных храмаў)
канфесійныя (можна шукаць храм паводле ягонай канфэсыйнай прыналежнасьці сёньня і канфесійнай прыналежнасці на час пабудовы)
геаграфічныя (пошук цэркваў і касьцёлаў у кожным населеным пункце, раёне, вобласці)
можна шукаць храм таксама па ягонай назве, але не пажадана гэтага рабіць калі яна не вядома дакладна, таму што многія храмы называюцца не так, як людзі прызвычаіліся іх называць (напрыклад, Каложская царква ў Гародні афіцыйна называецца Свята-Барыса-Глебскай, а Фарны касцёл у Нясвіжы насамрэч называецца Касьцёлам Найсвяцейшага Божага Цела). У базе пошук вядзецца менавіта па афіцыйнай назве.
ёсць магчымасць весьці пошук па прозвішчу дойліда ці фундатара пэўнага храма.
База дадзеных стваралася пераважна на падставе энцыкляпэдычнай інфармацыі: энцыкляпэдычны даведнік "Архітэктура Беларусі", Менск, 1993, А. Кулагін "Каталіцкія храмы Беларусі", Менск, 2000, а таксама шэрагу іншых больш дробных выданняў.
Для зручнасці выкарыстання ў інтэрнэце, ствраная з дапамогай стандартных сродкаў Microsoft Access, была канвертавана ў фармат MySQL. Перавагі гэтага стандарту ў тым, што інфармацыя заўседы захоўваецца на серверы, адмініструецца пры дапамозе праграмы кліента у рэжыме Он Лайн. Затое значна аблягчае доступ да яе CGI скрыптам. Гэта дазваляе максімальна хутка атрымоўваць адказ па зададзеным параметрам.


Раздзел IV. Пашуковая сістэма

Калі даследчык мае патрэбу ў карыстанні базай дадзеных ён мусіць мець яе на сваім кампутары, але гэта не заўсёды магчыма. На Інтэрнэт сэрвэры не заўсёды ёсць неабходная сістэма кіравання базамі дадзеных (а найчасцей няма наогул), таму каб даць магчымасць шырокаму колу карыстальнікаў Інтэрнэту весці пошук па базе дадзеных праз Сеціва трэба было стварыць на сэрвэры базу дадзеных у сістэме кіравання MySQL. MySQL - ня вельмі распаўсюджаная ў звычайных карыстальнікаў праграма, таму неадходна было рэалізаваць як праграму-сэрвэр, так і праграму-кліент на Інтэрнэт-сэрвэры. Але гэта стварае некалькі перашкод. Па-першае, робіць пашуковую сістэму, як і ўвесь сайт залежным ад умоваў пэўнага хостынгу. Па-другое, неабходна, каб на самім сэрвэры была прадугледжана магчымасць размяшчэння базы дадзеных MySQL .
Створаная прагарма не мае аналагаў ў беларускім інтэрнэце
На пашуковай старонцы знаходзіцца скрыпт - праграма, напісаная на мове Perl. Для таго, каб карыстацца ёй па-за сэрвэрам неабходна праграма perl-інтэрпрэтатар.


Заключэнне.

Такім чынам, ствраны вэб-сайт і пашуковая сістэма (разам з базай дадзеных) вырашае некалькі задач, адпаведна мэтам яе стварэння.
Яна карысна для даследчыкаў. Адкрывае дарогу для далейшага даследвання гісторыі культуры Беларусі. І не толькі культуры. Вывучэнне помнікаў архітэктуры на аснове візуальнага аналізу дазваляе меркаваць аб эстэтычных поглядах таго часу. Колькасць, дынаміка і канфесійная прыналежнасць храмаў дазваляе рабіць высновы аб сыцыяльным жыцці беларусаў, аб палітычных і ідэалагічных працэсах, якія працякалі ў нашай краіне.
Нягледзечы на тое, што у мэтах працы не было правядзення даследвання гісторыі на аснове колькасных метадаў, а толькі дапамога у даследванні іншым гісторыкам, праца дазваляе рабіць пэўныя высновы. Нават неглыбокі аналіз базы дадзеных на ўзроўні тэставання пашуковай сістымы дазваляе прасачыць пэўныя заканамернасці.
Две асноўныя канфесіі суіснавалі на тэрыторыі беларусі і узаемнаўзбагачаліся. Тым не менш, асноўны уплыў рабіла каталіцкая культура на праваслаўную. Шмат праваслаўных цэркваў было пабудавана ў тыпова каталіцкім стылі барока (78) ці ракако (3), але не было ніводнага касцела ў рускім стылі.
Унікальны для Беларусі стыль абарончага дойлідства нясе на сябе яскравыя рысы заходняй культуры.
Для каталіцкіх храмаў характэрна большая разнастайнасць стыляў (у межах агульнай плыні), праваслаўныя (мураваныя) будаваліся найчасцей у неарускім, рэтраспектыўна-рускім і псеўдарускім стылях: 303 з 773 праваслаўных храмаў пабудаваныя у гэтай стылістыцы. Яшчэ 332 былі пабудаваныя у стылі народнага драўлянага дойлідства.
Калі да 1795 года праваслаўе (уніяцтва, у кантэксце архітэктуры) з'яўлялася простай, народнай рэлігіяй(гледзячы на колькасць танных драўляных храмаў), то пасля падзелаў Рэчы Паспалітай сітуацыя трохі змянілася. Пашырылася будаўніцтва каталіцкіх храмаў у стылі драўлянага дойлідства. З 19, захаваўшыхся да нашых дзен драўляных касцелаў, 16 пабдаваныя пасля 1795 года.
Трэцяя частка (252) захаваўшыхся цэркваў знаходзіцца у Брэсцкай вобласці і больш за палова (каля 400) цэркваў размешчана у традыцыйна каталіцкіх рэгіенах беларусі. Гэта можна прывесці у якасці аргумента супраць сцвярджэння, што беларусь падзяляецца на праваслаўную і каталіцкую з поўначы на поўдзень, хутчэй з паўдневага захаду на паўночны усход.
Далейшае распрацаванне гэтых, а таксама шмат іншых высноў чакае даследчыкаў у тракце аналізу створанай пашуковай сістэмы. Яна яшчэ дакажа сваю навуковую каштоўнасць.
Папулярызатарская каштоўнасць відавочна ўжо зараз: люжзі запрошаныя да тэсту выб-каталогу і базы дадзеных адзначаюць вялікую цікавасць інфармацыі (як тэставай, так і графічнай) і прастату карыстання пошукам.




 
   
X