галоўная | аб праекце | каталог | пошук | слоўнік | спасылкі
 
Главная страница
Прапануем вашай увазе прынцыпова новы праект "Помнікі храмавага дойлідства Беларусі". Ён прысвечаны захаваўшымся да нашых дзён помнікам каталіцкай і праваслаўнай культавай архітэктуры. На гэтым сайце Вы маеце магчымасць пазнаеміцца з цэрквамі і касцеламі, якія былі пабудаваны за больш чым 1000-гадовую гісторыю хрысціянскай Беларусі.
У базу дадзеных унесены храмы ад найстаражытнейшага на беларускай зямлі Сафійскага сабору ў Полацку да сучасных касцёлаў і цэркваў, пабудаваных пасля заканчэння атэістычнай савецкай эпохі.

Праект складаецца з 2 асноўных частак:

Першая - гэта пашуковая сістэма, якая дазваляе працаваць з спецыяльна створанай базай дадзеных каталіцкіх і праваслаўных храмаў на сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прызначэнне гэтай сістэмы - апрацоўка статыстычнай інфармацыі і генерацыя справаздачы па запытах карыстальнікаў сайту. Яна дазваляе апрацоўваць нават складаныя запыты з вялікай колькасцю параметраў.

Другая частка праэкту - гэта фотаальбом, дзе Вы зможаце ўбачыць як выглядае той ці іншы храм, а таксама прачытаць пра яго кароткую інфармацыю  Праца прэтэндуе на пэўную палнату і актуальнасць пададзенай інфармацыі, таму мы просім паведамляць нам аб усіх заўважаных Вамі недакладнасцях. Аўтары спадзяюцца, што праект зробіць свой унёсак у агульную справу адраджэння беларускай духоўнасці.

Праект створаны ў межах дыпломных прац студэнтаў Гістарычнага факультэта БДУ. Аляксандра Алейніка (Помнікі каталіцкай храмавай архітэктуры) і Васіля Матаха (Помнікі праваслаўнай храмавай архітэктуры).
Навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар У.Н. Сідарцоў. Рецэнзент - Балыкіна А.М.
Прыемнага Вам прагляду!



 
   
X