галоўная
|
аб праэкце
|
каталог
|
пошук
|
слоўнік
|
спасылкі
Валожын / Царква роўнаапостальных Канстанціна і Елены
пабудаваны:
1866 г.
стыль:
рэтраспектыўна-рускі
Пабудавана ў 1866 г. з цэглы. Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжападобны ў плане храм з 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2-ярусны 8-гранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных сценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных аконных праёмаў. Малітоўная зала перакрыта 8-гранным самкнутым скляпеннем на ветразях, у яе прастору шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і бабінец. У 1990-я гг. злева ад храма пастаўлена драўляная капліца — прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам з купалам па цэнтры.
вярнуцца
© Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh, 2004